the.wf - all you need around the web

О блоге

Рейтинг
0.00
голосов: 0
День Воли 2012

Администраторы (1)

Модераторы (0)

Модераторов здесь не замечено

Читатели (0)

Читателей здесь не замечено

Арганізатары Дня Волі заплацяць гарадскім службам пяць мільёнаў рублёў, а не дванаццаць

Наша Нiва

Па ўдакладненай інфармацыі, арганізатары Дня Волі павінны заплаціць розных гарадскім службам Мінска каля пяці мільёнаў рублёў, а не 12 млн., як меркавалася раней.
Пра гэта паведаміў прадстаўнік аргкамітэта па правядзенні акцыі Віктар Івашкевіч.

«Справа ў тым, што мы спачатку не заключылі дамову з прадпрыемствам «Зелянбуд». Зараз заключаць яго няма сэнсу, бо мы самі ўсё прыбралі за сабой. Таму грошы ўдалося ашчадзіць.
Акрамя таго, некаторыя службы выставілі крыху меншыя рахункі, чым прыблізная сума, пра якую гаварылася раней «, — сказаў ён.


Читать дальше

Дзень Волі каштаваў арганізатарам каля 12 мільёнаў

ЕРБ



Столькі яны павінны заплаціць за “дапамогу” ў правядзенні Дня Волі розным гарадскім службам і праваахоўным органам.


Читать дальше

День Воли в Париже (Фото)

Хартия-97

В столице Франции на площади Сталинград прошла информационная акция, посвященная годовщине образования БНР.

День Воли отметили белорусские политэмигранты. Парижанам рассказывали о ситуации в «последней диктатуре Европы», раздавались листовки, стоял информационный стенд. Участники с помощью мегафона объясняли цель данного мероприятия.

Акция длилась 2 часа. Многие французы и гости Парижа, в том числе и белорусы, русские, украинцы, подходили к стендам, высказывали слова поддержки, оставляли контакты. Некоторые тут же и присоединялись к акции.




Читать дальше

День Воли в Минске (Онлайн, часть 6, Митинг)

Наша Нiва, Твиттер, Радыё Свабода, ЕРБ

15:30
Засталося чалавек 300.

Выступіў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, які заклікаў трымацца Рады БНР, а не ствараць новы ўрад у эміграцыі.

Выступіў Аляксандр Мілінкевіч.

15:19
Выступіла жонка Сяргея Каваленкі Алена. Яна звярнулася да Лукашэнкі, каб той парявіў міласэрнасць і выпусціў мужа з турмы.

Збіраецца выступаць Вайцюшкевіч.

15:10. Мастак Алесь Марачкін зачытвае вітальнае слова ад старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы.
15:09. Уладзімір Колас пачаў мітынг.
15:08. Карэспандэнт Еўрарадыё Алесь Пілецкі заўважыў на плошчы Бангалор Змітра Вайцюшкевіча. Той разгублены і вельмі засмучаны, што давядзецца спяваць у мегафон.
15:06. Карэспандэнт Еўрарадыё Зміцер Лукашук паведамляе, што апаратура, да машыны з якой дачапілася ДАІ, была дзяржаўная. За яе арэнду арганізатары мітынга аддалі 670 тысяч рублёў.

15.05 Машыну з гукаўзмацняльнай машыный затрымалі нібыта для праверкі, яна знаходзіцца ў Савецкім РУУС. Арганізатары кажуць, што ўлады парушылі дамоўленасьці. Выступоўцы на мітынгу будуць вымушаныя карыстацца мэгафонам.





14:51
На Бангалоры няма ніякіх стацыянарных металашукальнікаў, аглядаюць выбарачна з ручнымі металашукальнікамі. Прапускаюць са сцягамі. многа бруду. На плошчы ўжо каля 300-400 чалавек, частка людзей сышла.

Людзі фатграфуюцца на фоне сцягоў. На сцэне вісіць бел-чырвона-белы сцяг.

Хвост калоны каля Макдональдса.

Расказваюць, што як заўсёды не мітынг спецназаўцы не пусцілі апаратуру. Яна была аплачана па дамоўленасці ў гарвыканкамам, але спецназаўцы на пажыходзе апаратуру не пусцілі.

14:46
Калона дайшла да Бангалора.

День Воли в Минске (Онлайн, часть 5)

Наша Нiва





4:27
Галава калоны дайшла амаль да Бангалор, усё ціха-мірна, без правакацый, з-за таго, што вузкія ходнікі, калона моцна расцягнулася. Людзі скандуюць: «Крозю, потам, не быць скотам».

Колькасць удзельнікаў ацэньваецца ў пяць тысяч.



Ля універсама «Маладая Беларусь» прыбірае расцяжкі і сыходзіць з акцыі.

14:20
Далучыліся да шэсця геі і лесбіянкі, паднялі свае сцягі і бел-чырвона-белыя сцягі.

14:14
Апошнія ўдзельнікі пераходзяць праз праспект. Вялікі затор з аўто, на Сурганава нехта з балкона вывесіў бел-чырвона-белы сцяг.

Галава калоны амаль дайшла да вуліцы Якуба Коласа. Людзі ідуць ходнікамі, за парадкам сочыць як міліцыя, так і дружыннікі ўдзельнікаў шэсця.

День Воли в Минске (Онлайн, часть 4)

Наша Нiва, Твиттер, bnp.by















14:03
Пачатак калоны ўжо дайшоў да Сурганава, хвост яшчэ на пляцоўцы перад АН. Людзі перасякаюць праспект праезжай часткай. Рух аўтамабіляў для іх перакрылі.

Удзельнічае больш за 3 тыс. чалавек.

13:57
Пачынаецца шэсце. Наперадзе — намеснік начальніка мінскай міліцыі Ігар Яўсееў і Хазалбек Атабекаў — камандзір спецыяльнай брыгады ўнутраных войскаў Уручча, уключаны днямі ў чорны спіс ЕС. Але ён сёння ў джынсах.

Рух пачаўся. Пайшоў моцны дождж.

День Воли в Минске (Онлайн, часть 3)

Наша Нiва, Радыё Свабода, Фейсбук



13:52
Выступіў Уладзімір Колас, сказаў, што зараз будзе фармавацца калона для паходу на Бангалор, папярэдзіў, каб людзі абавязкова ішлі па тратуару (ходніках), каб выканаць дамоўленасць з міліцыяй.

13:44
На прыступках з'явілася расцяжка «Свабоду Бандарэнку!» Маладафронтаўцы апранулі майкі з надпісамі «Свабоду Дашкевічу!» і «Свабоду Лобаву!»

13:40. У эфіры Еўрарадыё Уладзімір Колас. Ён удакладняе, што шэсце пачнецца паміж 14:00 і 14:30. Уладзімір жадае беларусам еднасці і кажа, што менавіта агульнае памкненне да еднасці з'яўляецца галоўнай тэмай сёлетняга святкавання Дня Волі.

13:39
Перасталі спыняцца цягнікі метро на Акадэміі навук.

Ёсць сцягі БХД, Маладыя дэмакратаў, сцяг КХП — БНФ.

Людзі розных пакаленняў у роўнай колькасці: маладыя, сярэдняга пакалення, сталага веку.

Машыны, што едуць праспектам, сігналяць. Людзі скандуюць «Жыве Беларусь».

День Воли в Минске (Онлайн, часть 2)

Наша Нiва, Фейсбук, ЕРБ







13:30
Уладзімір Колас (адзін з заяўнікаў акцыі) выступіў. Сказаў, што шэсце пачнецца а 14-й, а пакуль прапанаваў гутарыць і святкаваць.

Людзей вельмі шмат, пад дзве тысячы чалавек, усе стаяць шчыльна, няма дзе яблыку ўпасці.
13:26
Людзі з дэматыватарамі з'явіліся: «ШОС» (з падрабязнай расшыфроўкай кожнага слова), «Лукашэнка — м… дак» (з літарай у), «Лукашэнка, хутка сустрэнешся з Кадафі». Гэтыя дэматыватары прынеслі маладафронтаўцы.



13:21
Людзей усё более. З’явіліся плакаты: «Лукашэнка — гэта тупік», «Где моі 500 долларов», «Где деньгі», «Свободу політзаключённым» (па-руску), гукаюць «Жыве Беларусь».

Жонка Сяргея Каваленкі Алена Каваленкі прыйшла з плакатам «Свабоду паміраючаму».

камуністы (не калякінцы) раздаюць улёткі «Чаму так кепска жывем»

13:16
Чалавек ужо 500, пляцоўка шчыльна запоўнена. Прыйшоў бацька Ірыны Халіп — Уладзімір Халіп, граф Прушынскі вітаецца са спецназаўцамі. Прыйшоў экс-кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў.

Каля 50 чалавек стаяць за агароджамі і не заходзяць на збор.

Жанчыны спяваюць песні.

День Воли в Минске (Онлайн)

Радыё Свабода, Хартия-97, Наша Нiва, ЕРБ

13:07
Людзей усё более, пайшоў дождж, нават мокры снег. Многа бел-чырвона-белы сцягоў, шмат сцягоў Еўрасаюза. Нейкі хлопец хадзіў з кардонкай «фак крэмлін», яго ўсе фатаграфавалі

400 чалавек каля Акадэміі навук. Настрой у большасці пазітыўны.







13:01

З'явіліся тры бел-чырвона-белыя сцягі. Ёсць бел-чырвона-белыя парасоны. Людзей прапускаюць праз металічныя рамкі (але хто паспеў, дайшоў да прэзідыума без праходжання).

Прыйшлі рэдактар Валер Булгакаў, педагог Уладзімір Колас — ён прагульваецца пад бел-чырвона-белым сцягам, палітык Віктар Івашкевіч дае інтэрв'ю.

Сабралася ўжо каля 200 чалавек.

12:54
Каля Акадэміі навук, перад прэзідыумам, ужо сабралася каля 150 чалавек, сцягоў пакуль няма. Спецназ пачынае ставіць металічныя рыштаванні.

З вядомых людзей пакуль нікога няма. Прыйшоў бард Андрэй Мельнікаў.

12:52
Каля Бангалора стаяць міліцэйскія патрулі, пакуль абстаноўка спакойная ў горадзе.

12:42
Надвор'е мяняецца, заззяла сонца, якое прагнала хмары прэч. Над Мінскам — амаль бязвоблачнае неба.

12:39
На скрыжаванні вуліцы Сурганава і праспекта Незалежнасці — узмоцнены кантроль ДАІ, даішнікі ў цывільным выбарачна спыняюць кіроўцаў і правяраюць дакументы.

12:15
Міліцыя пачала агароджваць пляцоўку для мітынгу ў парку Дружбы народаў каля плошчы Бангалор, паведамляе Радыё Свабода

11:52
У раён Акадэміі навук скіраваліся першыя самотныя аўтазакі.

Надвор'е, праўда, сёння не надта шматаабяцальнае. Прайшоў снег, абяцаюць моцны вецер. Тэмпература паветра ў раёне +5-7 градусаў.

© 2010-2012 Площадь Калиновского
e-mail: ploshcha.com@gmail.com
skype: vlad-mikhailov
Дизайн логотипа: Tatiana Yakovenko

Обмен ссылками и реклама на сайте