the.wf - all you need around the web

Вінаградаў атрымаў 10 сутак за цацкі

Наша Нiва



Цынічны прысуд палітычнаму актывісту вынес Маскоўскі суд Мінска.

Маскоўскі суд Мінска асудзіў Паўла Вінаградава на 10 сутак арышту.

Вінаградава асудзілі за цацачную акцыю каля Мінгарвыканкаму, якая прайшла тыдзень таму.
І затрыманне, і прысуд можна назваць цынічнымі.

Палітычны хэпенінг нікому не перашкодзіў. Фактычна, суддзя пакарала чалавека проста за тое, што ён выказаў сваё стаўленне да ўладаў і сітуацыі ў краіне.

Жонка не магла знайсці Паўла Вінаградава ад 19-й вечара да 3.30 раніцы.

Вось што напісала жонка Паўла, Святлана, у сябе ў фэйсбуку:

«… За гэты вечар-ноч я паспела паставіць Пашу на ўлік у Бюро рэгістрацыі няшчасных выпадкаў, пабываць у КДБ, у пастарунку № 1 Ленінскага раёна, адкуль нас павезлі ў РУУС Ленінскага раёна, дзе ў мяне прынялі заяву, што ён без вестак знік. Капітан міліцыі аказаўся адэкватным і проста рабіў сваю працу. Калі мы адпраўляліся ўжо да нас дадому, каб агледзець памяшканне на той выпадак, калі я раптам забіла Вінаградава, мяне пацягнула ў 3.30 патэлефанаваць чарговы раз на Акрэсціна і… О! Цуд! Заява я забрала. У міліцыі былі вельмі раззлаваныя, што ім не паведамілі ў Маскоўскім РУУСе аб затрыманні…».

Нагадаем, што Вінаградава ніхто не бачыў ад 17-й гадзіны аўторка. Хлопец выйшаў з офіса грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Пасля гэтага мабільны хлопца стаў недаступным.

У 18:30 у яго была запланаваная сустрэча ў кавярні «Містраль» на Валадарскага, да якой ён так і не дайшоў. Затое стала вядома, што туды прыходзілі двое ў цывільным і кагосьці шукалі.

Святлана Вінаградава абтэлефанавала вечарам усе РУУСы сталіцы, а таксама ізалятар на Акрэсціна, але паўсюль казалі, што яе мужа нідзе няма. Яна нават звярнулася ў Цэнтр рэгістрацыі няшчасных выпадкаў.

Вінаградаў з'яўляецца актывістам грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», моладзевае крыло якой («Змена») зладзіла цягам апошніх дней тры яркія акцыі ў Мінску.

10 лютага прайшла жартаўлівая акцыя «Цацкі мітынгуюць» 10 лютага на плошчы Незалежнасці, 17 лютага хлопцы раздавалі «хрэн вам ад прэзідэнта» на Камароўцы, у аўторак прайшла чарговая акцыя ля Дома ўрада.

Павел Вінаградаў — былы палітвязень. Ён быў асуджаны за акцыю пратэсту 19 снежня на 4 гады турмы. Вызвалілі яго ў верасні, хоць прашэнне аб памілаванні ён не пісаў.

Комментарии (0)

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.

© 2010-2012 Площадь Калиновского
e-mail: ploshcha.com@gmail.com
skype: vlad-mikhailov
Дизайн логотипа: Tatiana Yakovenko

Обмен ссылками и реклама на сайте