the.wf - all you need around the web

Поиск по тегу

Бясплатныя заняткі па беларускай мове і гісторыі для школьнікаў

Наша Нiва

Ад 4 красавіка.
Пачынаюцца бясплатныя заняткі па беларускай мове і гісторыі для вучняў 7-х і 9-х класаў школ Мінска і Мінскага раёна. Яны будуць праходзіць на сядзібе ТБМ (вул. Румянцава, 13, ст. метро «Плошча Перамогі»).


Читать дальше

Алег Трусаў: Пакуль моладзь будзе размаўляць па-беларуску, наша мова ніколі не загіне

Наша Нiва

Вечарам 15 сакавіка у мінскай сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны адбыўся другі этап агульнанацыянальнай дыктоўкі. Яна пісалася па хрэстаматыйным вершы Максіма Танка «Родная мова».


Читать дальше

Публічная лекцыя пра родную мову (фота)

racyja.com

Ці мала беларусаў, якія размаўляюць па-беларуску? Якая сапраўдная сітуацыя з беларускай мовай?

Што трэба казаць бізнесу і замежнікам пры напісанні нашых, беларускі найменняў? Адказы на такія пытанні шукалі мінскія мовазнаўцы Вінцук Вячорка ды Пятро Садоўскі ў сваёй публічнай лекцыі для гродзенскай публікі. Вінцук Вячорка мяркуе, што цяпер самы час даваць такія адказы, асабліва моладзі, якая пазбаўлена моўнай практыкі дзевяностых:

— Ёсць попыт на такія спатканні, на вострую гаворку пра лёс беларускай мовы. А потым – наконт практычных пытанняў: правапісы, лацінка, іменаслоў, культура мовы, двумоўная стылістыка. У гэтым ёсць вялікая патрэба.

Ужо паўтара года, як праходзяць падобныя сустрэчы моладзі Таварыства Беларускае мовы ў Мінску. Як лічыць Вінцук Вячорка, патрэба надыйшла і да іншых рэгіёнаў Беларусі. Мавазнаўца спадзяецца на рэгулярны характар такіх сустрэч.




Читать дальше

Ігар Случак. „Змагары” за беларускую мову – а яна вам сапраўды патрэбна?

ihar-sluchak



Зусім нядаўна ў новай рэдакцыі быў прыняты закон “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб”. Адметны ён тым, што пасля 2-х гадоў перапіскі з чыноўнікамі ўсіх узроўняў грамадзянская кампанія “Справаводства па-беларуску!” дамаглася таго, што зараз у адпаведнасці з законам на пісьмовы зварот павінен давацца адказ на мове зварота. Гэта ўжо не навіна, і адмыслоўцы, каму цікава беларуская мова і што дэкларуюць любоў і змаганне за яе гэту норму добра ведаюць і спадзяюся выкарыстоўваюць у перапісцы.
Чаму я напісаў “спадзяюся”? Нажаль да гэтага мяне змусілі прыкрыя, але факты. Каб ацаніць эфект ад прыняцця нормы, забяспечваючай адказ на зварот на мове зварота “Справаводства па-беларуску!” пачала збіраць інфармацыю аб тым, колькі і на якой мове было падазена зваротаў у раённыя і гарадскія выканаўчыя камітэты Беларусі ў 2011 годзе. Ідэя была ў тым, каб параўнаць па гэтаму крытэру 2011 і 2012 год – калі колькасць зваротаў на беларускай мове павялічыцца, гэта будзе азначаць тое, што сапраўды, для таго, каб беларуская мова ў Беларусі развівалася, для яе патрэбны дадатковыя нарматыўна-прававыя гарантыі. Калі ж колькасць беларускамоўных зваротаў не павялічыцца, ці павялічыцца нязначна, то гэта будзе казаць аб тым, што вырашэнне праблемы выкарыстання беларускай мовы павінна весціся іншымі шляхамі, альбо, калі казаць аб самым дрэнным варыянце, беларуская мова ўжо беларусам наогул не патрэбна.


Читать дальше

У Беларусі абвешчаны конкурс перакладаў сістэмы кіравання сайтам Drupal на беларускую мову

ampby.org



Галоўная мэта конкурса «Пераклад Drupal» – цалкам перакласці ядро сістэмы Drupal з англійскай мовы на беларускую. Конкурс пачынаецца 3 сакавіка і сканчаецца 3 красавіка 2012 года.
Да ўдзелу запрашаюцца друпалеры, лінгвісты, праграмісты, студэнты і ўсё зацікаўленыя ў перакладзе Drupal на беларускую мову.


Читать дальше

Аляксандр Лукашанец: “Мова павінна стаць фактарам кансалідацыі нашага грамадства”

Народная газета



Сёння ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень найбольшая ўвага надаецца мовам нацыянальных меншасцей і мовам, якія знаходзяцца на мяжы знікнення. Свята роднай мовы будуць адзначаць і звыш 140 нацыянальнасцей, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі: рускія, украінцы, яўрэі, грэкі, латышы… І, канешне, беларусы. Несумненна, беларускай мове, якая мае статус дзяржаўнай, вывучаецца ў кожнай школе, мае абсалютна роўныя правы з другой дзяржаўнай — рускай мовай, ніякім чынам знікненне не пагражае. Прынамсі, афіцыйных падстаў для гэтага няма і быць не можа. А вось як пашырыць яе ўжыванне ў грамадстве, у паўсядзённым жыцці? Пра гэта варта пагаварыць менавіта сёння, у Дзень роднай мовы.


Читать дальше

© 2010-2012 Площадь Калиновского
e-mail: ploshcha.com@gmail.com
skype: vlad-mikhailov
Дизайн логотипа: Tatiana Yakovenko

Обмен ссылками и реклама на сайте